Беларускіх школьнікаў адпраўляюць збіраць камяні з палёў і саджаць бульбу
28- 2.05.2024, 10:37
- 10,222
Чым завабліваюць?
Беларускія аграрыі, якім патрэбна дапамога на палях, прапануюць школьнікам папрацаваць на вакацыях у працоўных атрадах за «вельмі годную аплату». Пра гэта распавяла сябра «моладзевай палаткі» Анастасія Гацко ў эфіры тэлеканала СТВ.
«Мы ведаем, што Беларусь - аграрная краіна. У аграрным сектары нам неабходна дапамога. Мы арганізоўваем у сябе на прадпрыемстве, гэта сельгасвытворчы кааператыў «Гігант», які знаходзіцца ў Бабруйскім раёне, менавіта студэнцкія атрады, якія збіраюць камяні на палях, праполку зерневых культур робяць, бульбу саджаюць. Усё за аплату. Вельмі годная аплата працы. У сярэднім за дзесяць дзён непаўналетні навучэнец сярэдняй школы (ад 14 да 18 гадоў) можа зарабіць блізу 500-600 рублёў», - патлумачыла яна.