Флагшток замест ліўнёўкі
1- 2.05.2024, 12:43
- 3,632
Жлобінскія чыноўнікі пакінулі беларусаў сам-насам з паводкай.
Днямі пасля моцных дажджоў быў затоплены шэраг раёнаў Гомельскай вобласці. Лукашысцкія СМІ паведамілі аб нязначным падтапленні ў Добрушскім, Калінкавіцкім і Рагачоўскім раёнах, але прамаўчалі аб найбольш пацярпелым Жлобінскім, піша чытач сайта Charter97.org:
- Не маўчаць жыхары пацярпелага горада і раёна, скардзяцца, што жывуць як на возеры, выкладваюць фота і відэа паводкі ў сацсетках і чатах.
Такія затапленні адбываюцца кожны год. Бо ў раёнах-пакутніках адсутнічаюць ліўнеўкі, альбо каналізацыя прыйшла ў непрыдатнасць. Але лукашысты ігнаруюць праблемы людзей. Як на здзек жлобінскія «ўлады» надумалі выдаткаваць на ўстаноўку новага флагштока $57 тысяч.