17 траўня 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапанаваная клавіятура коштам $ 3400

11
Прапанаваная клавіятура коштам $ 3400

У чым яе асаблівасць?

Мусіць, мала хто гатовы заплаціць за звычайную, на першы погляд, клавіятуру $3400. Менавіта столькі каштуе мадэль Seneca. Пры гэтым у прыладзе няма каштоўных металаў і дыяментаў, з дапамогай якіх можна ўзняць да нябёсаў кошт любога дэвайсу. У гэтым выпадку кошт апраўдваецца ўнікальнымі клавішамі, паведамляе «Анлайнер».

Дакладней, унікальным механізмам, дзякуючы якому кнопкі націскаюцца абсалютна бясшумна. Паводле словаў распрацоўніка Seneca, яму давялося шукаць ідэальны баланс паміж трыма ключавымі характарыстыкамі: цішынёй, ходам клавішаў без захрасання і падтрымкай клавішаў рознай шырыні. Аптымізацыя аднаго параметру вяла да пагаршэння двух іншых. На ідэальнае балансаванне спатрэбілася пяць гадоў распрацоўкі.

Звычайна нават у самых ціхіх клавіятурах пры выкарыстанні амартызавальных стабілізатараў усё роўна чуваць лёгкія пстрычкі. Seneca абсалютна бясшумная, але і кошт надзвычай высокі. Тым не менш пры жаданні і тоўстым гаманцы набыць клавіятуру можна будзе ўжо ўлетку 2024 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках