3 чэрвеня 2024, панядзелак, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заклікалі да вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў

5
ЗША заклікалі да вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў

Дэталі.

Злучаныя Штаты Амерыкі памятаюць пра палітычных зняволеных, якія «несправядліва знаходзяцца ў няволі» за сваю «веру ў свабодную і дэмакратычную Беларусь».

Пра гэта гаворыцца ў заяве пасольства ЗША ў Беларусі, прымеркаванай да Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі, які адзначаецца 21 траўня.

Амерыканская дыпмісія заклікала беларускія ўлады да вызвалення ўсіх палітвязняў.

Варта адзначыць, што палітвязняў у Беларусі значна больш за тую лічбу, якую прэзентуюць праваабарончыя арганізацыі. Следчы камітэт абвясціў пра больш як 10 тысяч крымінальных спраў пратэстнай накіраванасці, што дазваляе ацаніць рэальныя маштабы рэпрэсій.

Праваабаронцы проста не ў стане падлічыць колькасць палітвязняў у Беларусі і ёсць шмат пытанняў да тых крытэраў, якія яны выкарыстоўваюць у ацэнцы людзей, якіх сёння кідаюць за краты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках