Ашуканцы закідваюць беларусаў СМС з дзіўнай прапановай ад «Белпошты»
5- 4.05.2024, 13:58
- 8,370
Прапануюць «забраць пасылку».
Ашуканцы зноў вядуць спам-рассылку СМС-паведамленняў са шкоднасным ПА ад імя «Белпошты», пішуць у тэлеграм-канале «Міліцыя Менска».
«Зноў фіксуюцца факты спам-рассылкі ад "Белпошты" з прапановай забраць пасылку», – удакладняецца ў публікацыі.
Такое паведамленне можа змяшчаць фішынгавыя спасылкі, пад якімі маскуюцца шкоднасныя рэсурсы. «Пасля пераходу на спасылку карыстальнік трапляе на ашуканскі сайт, які аформлены гэтак сама, як і афіцыйны сайт арганізацыі», – удакладняецца ў тэксце.
Калі ўвесці ў падробленую форму нумар карты, CVV-код ці іншыя канфідэнцыйныя звесткі, іх змогуць выкарыстоўваць без ведання ўладальнікаў.
Важна
Афіцыйныя нумары размешчаныя на сайтах банкаў і на картках.
Не перадавайце трэцім асобам усе звесткі карты (нумар, тэрмін дзеяння і CVV, імя і прозвішча), а таксама інфармацыю пра баланс. Банкаўскія службоўцы не пытаюцца нумар карты цалкам (толькі частку – апошнія лічбы), яны ніколі не спытаюць пра CVV і ўжо дакладна не будуць удакладняць ваш баланс. Не перадавайце коды з СМС (нават калі вельмі хочацца).
Не ўстанаўлівайце на смартфоны праграмнае забеспячэнне на просьбу «людзей з інтэрнэту». І на кампутары не ўстанаўлівайце.