18 траўня 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка кінуўся правяраць надзейнасць бункера»

12
«Лукашэнка кінуўся правяраць надзейнасць бункера»

Сіняпальцага ахапіў страх.

Візіт сіняпальцага на камандны пункт ВПС і СПА з'яўляецца адлюстраваннем яго страхаў, адзначае тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Украіна наглядна даказала, што СПА, пабудаванае па савецкіх лекалах – дзіравае рэшата. Якое нават не трэба перагружаць, каб абысці. Штодня падпаленыя ў Расеі нафтаперапрацоўчыя заводы і іншыя абʼекты – у прамым сэнсе яркае таму пацвярджэнне.

Казаць пра тое, што іх беларускія калегі чамусьці лепшыя без баявога досведу, неяк не выпадае. Шчыт хунты надзейны, пакуль яго ніхто не наважыў праверыць. Ён нічым не адрозніваецца ад кібершчыта ці іншых элементаў абароны хунты (база даносаў канторы не дасць схлусіць).

Гэта чарговая вайна, якая выйграна ў тэлевізары ці на экране манітора. Тут трэба правяраць не шчыт, а надзейнасць бункера.

Дарэчы, цікава, што да вайскоўцаў сіняпальцы прыехаў не ў сваім клоунскім мундзіры. Ці то зразумеў, што мундзір сапраўды смешны, ці то, што ён не галоўнакамандуючы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках