Украінскія вайскоўцы збілі расейскі Су-25
4- 4.05.2024, 21:27
- 18,222
У Данецкай вобласці.
Украінскія вайскоўцы збілі сёння расейскі штурмавік Су-25 у небе над Данецкай вобласцю. Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
- Асабліва адзначу воінаў з 110-й асобнай механізаванай брыгады за знішчэнне сёння чарговага расейскага Су-25 – у Данецкай вобласці. Малайцы, хлопцы, – сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы ў сваім вячэрнім відэазвароце.
Адзначым, што паводле адкрытых звестак, прыблізны кошт аднаго Су-25 складае 11 мільёнаў даляраў.