18 траўня 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскай вобласці «мілыя бабулі» атруцілі дзясяткі вайскоўцаў РФ

13
У Курскай вобласці «мілыя бабулі» атруцілі дзясяткі вайскоўцаў РФ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Z-канал раскрыў дэталі.

У Курскай вобласці (РФ) вялікая група вайскоўцаў РФ патрапіла ў лякарню з цяжкімі сімптомамі. Магчыма, іх атруцілі мясцовыя жыхаркі. Аб здарэнні распавёў расейскі Z-канал «ВДВ за Сумленнасць і Справядлівасць», перадае Диалог.UA.

Непрыемнасць здарылася з акупантамі з 3-й дэсантна-штурмавой брыгады УС РФ, якая цяпер знаходзіцца ў Курскай вобласці ля ўкраінскай мяжы.

«Дзясяткі хлопцаў патрапілі ў шпіталь з харчовым атручваннем. Самае непрыемнае, што прычынай здарэння, хутчэй за ўсё, сталі пачастункі мясцовых жыхароў. Хлопцы кажуць, што ўчора на выгляд мілыя бабулі падзяліліся з імі велікоднымі яйкамі і булкамі. Байцы, не чакаючы нядзелі, надумалі пакаштаваць пачастункі. Ужо праз пару гадзін у некаторых з іх пачалася дыярэя, млоснасць і ваніты. Адправілі ў шпіталь. Лекары кажуць, што прычынай атручэння можа быць нешта ненатуральнае. Вельмі магчыма, што ў ежу было нешта падмяшанае», - паведаміў расейскі рэсурс.

Ён канстатаваў, што вайскоўцаў РФ труцяць не толькі на акупаваных тэрыторыях, але і свае ж суграмадзяне ў Расеі.

Раней з'явілася інфармацыя, што ў акупаваным Марыюпалі Данецкай вобласці памерлі 10 расейскіх салдат. Да гэтага яны нацешыліся салам, каўбасой і велікоднымі булкамі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках