«Вясновае абвастрэнне не шкадуе Лукашэнку»
17- 6.05.2024, 15:24
- 40,104
Што стаіць за дзіўнымі заявамі дыктатара.
Лукашэнку атакавалі начныя кашмары, а не літоўскія дроны, упэўнены расейскі журналіст Сяргей Асланян, каментуючы ў праграме на YouTube-канале "Хадаркоўскі Live" заявы беларускага рэжыму аб "сарваным нападзе БПЛА на Менск":
- Лукашэнку атакавалі начныя кашмары, а не літоўскія дроны. Адметна, што Літва аб нападзе даведалася з беларускіх газет. Разумеючы, што вясновае абвастрэнне не шкадуе паджылых, пацвердзіўшы і гэты бок банальнасці зла, МЗС Літвы выклікала беларускага амбасадара і ўручыла яму ноту.
Вайна была настолькі хуткаплыннай, што яе атрымалася праспаць.
Нагадаем, беларускія спецслужбы нібыта “прадухілілі ўдары беспілотнікаў з тэрыторыі Літвы па аб'ектах у Менску”. Пра гэта заявіў кіраўнік КДБ Іван Церцель 25 красавіка на “ўсебеларускім народным сходзе”. Прадстаўнік стратэгічных камунікацый літоўскага войска Гінтаўтас Чуніс назваў гэтую заяву дэзінфармацыяй