«Вельмі хочацца яго знайсці»
4- 6.05.2024, 11:28
- 7,618
Кіроўца мікрааўтобуса бачыў сустрэчнае аўто, але ўсё адно пайшоў на небяспечны абгон.
Учора ўдзень, прыкладна а 17-й гадзіне, беларуска ехала па трасе Р53 (Слабада — Навасады) з боку Барысава ў кірунку Менска. На адцмнку ля Смалявіч насустрач выехаў мікрааўтобус, кіроўца якога пайшоў на рызыкоўны абгон.
- Ледзь не патрапілі ў лабавую аварыю, таму што на нашу паласу выскачыў бус. Ён пайшоў на абгон на адцінку дарогі з рамонтам. Вельмі хочацца зараз яго знайсці, таму ў ДАІ таксама відэа адпраўлю, - распавяла «Онлайнеру» чытачка.
Можна меркаваць, што кіроўца мікрааўтобуса бачыў сустрэчны аўтамабіль, але ўсё адно надумаў абганяць. Аўтарцы відэа давялося рэзка браць управа, каб пазбегнуць сутыкнення.
- Не бачыць нас ён не мог: у нас чорная аўто з палаючымі хадавымі агнямі, ехаў ён не супраць сонца. Да таго ж, гэта не самы спакойны адцінак: ідзе рамонт дарогі, ісці на абгон небяспечна, незразумела, пра што ён думаў. Калі б наш кіроўца не зрэагаваў, маглі быць вельмі страшныя наступствы, - мяркуе аўтар відэа.
Юрый Красноў, выкладчык, інструктар кіравання аб трасе Р53:
- На гэтым адцінку, дзе вядзецца рэканструкцыя, усё адно спрабуюць абганяць. Дарога шырокая, як бы двухпалосная, але разметкі няма. І яна правакуе, каб хто-небудзь каго-небудзь выперадзіў. Хоць пакрыццё месцамі горшае: едзеш і ямы заўважаеш. Навошта ствараць і сабе, і іншым небяспечную сітуацыю? Каб абагнаць адзін аўтамабіль і быць на пяць метраў наперадзе?