19 траўня 2024, Нядзеля, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі: На фронце ва Украіне складана

7
Сырскі: На фронце ва Украіне складана
АЛЯКСАНДР СЫРСКІ

РФ спрабуе выйсці ў Курахава і Пакроўск.

На ўсходнім фронце цяпер складаная сітуацыя. Расейскія захопнікі спрабуюць выйсці да буйных населеных пунктаў Курахава і Пакроўска. Аб гэтым заявіў гетман УСУ Аляксандр Сырскі.

- У сувязі са складанай сітуацыяй на Усходзе, цягам двух дзён працаваў у частках, якія вядуць абарончыя дзеянні на Пакроўскім і Курахаўскім кірунках, гэта значыць, на накірунку галоўнага ўдару праціўніка. Менавіта тут сканцэнтраваныя асноўныя ўдарныя сілы ворага, які спрабуе прарваць абарону нашых войск і, развіваючы поспех, выйсці да буйных населеных пунктаў Курахава і Пакроўска, - заявіў ён.

З яго слоў, расейцы маюць першапачаткова колькасную перавагу ў асабовым складзе, узбраенні і вайсковай тэхніцы, таму вораг штодня атакуе пазіцыі ўкраінскіх войск.

- Наша задача ў гэтых варунках - утрымаць займаныя рубяжы і пазіцыі, агнём артылерыі, ударнымі БПЛА і ўсімі сродкамі нанесці максімальныя страты ворагу, знясіліць яго, тым самым сарваць варожыя планы і выйграць час для фармавання і падрыхтоўкі нашых рэзерваў, - расказаў Сырскі.

Ён зазначыў, што правёў працу з камандзірамі падраздзяленняў.

- Падчас працы з камандзірамі брыгад і іх падначаленымі прыняў усе неабходныя пастановы па ўзмацненні абароны рэзервамі, выдзяленнем дадатковай колькасці ракет, боепрыпасаў, сродкаў РЭБ і БПЛА. Упэўнены, гэта дапаможа нашым падраздзяленням паспяхова адбіваць атакі праціўніка і наносіць яму істотныя страты, - дадаў Сырскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках