19 траўня 2024, Нядзеля, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць адпачыць у Грэцыі з вылетам з Менска

5
Беларусам прапануюць адпачыць у Грэцыі з вылетам з Менска

Але ўсплёску попыту на такі адпачынак пакуль няма.

Расейцы сталі больш рэзерваваць тураў у Грэцыю праз прастату атрымання грэцкай візы і пералёту, хоць і не наўпроставага. Тым часам у Беларусі ўсплёску попыту на такі адпачынак пакуль няма, хаця Грэцыя застаецца папулярным турыстычным кірункам на нашым рынку. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз тураператараў (РСТА).

Са звестак арганізацыі, для беларусаў дзейнічае шырокая палётная праграма з аэрапортаў суседніх краін.

Так, можна вылецець з Варшавы ў Афіны і Пелапанес, Закінф, Родас, Крыт, Корфу, Сантарыні, Халкідзікі і Піерыю.

З Вільні беларусам даступныя рэйсы ў Афіны і Пелапанес, Крыт, Корфу, а з Коўна можна паляцець на востраў Родас.

Акрамя таго, можна адправіцца ў Грэцыю проста з Менска на самалёце «Белавія». Гэты маршрут будзе з перасадкай у Стамбуле, а дабрацца такім маршрутам можна ў Афіны і Пелапанес, Халкідзікі і Піерыю.

Таксама на беларускім турыстычным рынку ёсць аўтобусныя туры на розныя курорты з выездам з Менска. Напрыклад, такое 13-дзённае падарожжа ў Салонікі з пераездам праз Будапешт і Бялград каштавацьме прыкладна 550 еўраў на чалавека.

Грэцкі шэнген беларусы могуць аформіць у візавым цэнтры ў Менску. Аператары дапамагаюць з падачай дакументаў на візу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках