«Бачыла, як грошы прымнажаюцца»
4- 6.05.2024, 20:15
- 5,060
Менчукоў навучылі заробку на крыпце і абулі на 27 000 рублёў.
Чатыры жыхары Менска трапіліся на хітрыкі ашуканцаў і страцілі больш за 27 000 рублёў. Усё пачалося з прапановаў і наступнага навучання заробку на крыптавалюце, якое яны атрымалі праз мэсэнджар. Пасля рэгістрацыі да кожнага прыставілі персанальнага мэнэджара, які пераконваў у выгаднасці ўсёй гэтай справы. Менчукі да часу пераводзілі свае ашчаджэнні на паказаныя рахункі і бачылі, як рос іхні капітал, паведамляе «Анлайнер».
Але калі яны надумалі вывесці свае грошы, то сутыкнуліся з тэхнічнымі праблемамі. Ім прапанавалі зрабіць яшчэ адзін перавод, каб «разблакаваць» грошы. Пацярпелыя адмовіліся, а ашуканцы зніклі. У выніку людзі страцілі больш за 27 000 рублёў.
Пачатая крымінальная справа.