Войска Ізраіля ўзяла пад кантроль палестынскі бок КПП «Рафах»
- 7.05.2024, 9:37
- 3,334
Вайскоўцы знішчылі больш за 150 цэляў ХАМАС.
Ізраільскія войскі ўзялі пад кантроль палестынскі бок кантрольна-прапускнога пункта "Рафах" уночы ў аўторак, 7 траўня.
Пра гэта паведамляе Haaretz.
Ваенная аперацыя праводзілася пад кіраўніцтвам 162-й дывізіі і 401-й бранятанкавай брыгады ў супрацоўніцтве са спецыяльнымі падраздзяленнямі, якія дзейнічалі ва ўсходняй частцы Рафаха.
Паводле заявы войска, вайскоўцы знішчылі больш за 150 цэляў ХАМАС, і войскі атрымалі поўны кантроль над палестынскім бокам кантрольна-прапускнога пункта, размешчанага на адлегласці блізу 3,5 км ад Егіпта.
Сама меней 20 чальцоў ХАМАС былі забітыя, а шахты тунэляў тэрарыстаў знішчаныя.
З ацэнак вайсковых крыніц, тунэльныя шахты, размешчаныя ў гэтым раёне, былі часткай падземнага абарончага маршруту ХАМАС, які не перасякае егіпецкую тэрыторыю.