19 траўня 2024, Нядзеля, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адрэагавалі на вучэнні РФ з ядзернай зброяй

2
ЗША адрэагавалі на вучэнні РФ з ядзернай зброяй

Пуціну парэкамендавалі самы просты спосаб зберагчы сваё войска.

У ЗША лічаць расейскую ядзерную рыторыку безразважнай і безадказнай. З падобнымі заявамі выступілі прадстаўнікі Белага дома, Дзярждэпартамента і Пентагона пасля абвяшчэння РФ аб правядзенні вучэнняў у Паўднёвай вайсковай акрузе з "практычнай адпрацоўкай пытанняў падрыхтоўкі і прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі".

"Калі Пуцін і расейскія афіцыйныя асобы ўстурбаваныя тым, што іх войскі ва Украіне могуць быць знішчаныя зброяй, якую вырабілі ў іншых дзяржавах, - то самы лёгкі спосаб пазбегнуць гэтага, - гэта проста вывесці свае войскі", - заявіў на брыфінгу каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША ў стратэгічных камунікацыях Джон Кірбі, паведамляе “Голас Амерыкі”.

Паводле ягоных слоў, для лідара ядзернай дзяржавы "безразважна і безадказна бразгаць ядзерным арсеналам і намякаць на яго патэнцыйнае выкарыстанне". Кірбі адзначыў, што нягледзячы на заявы Масквы, Вашынгтон не бачыць нічога, каб прымусіла ЗША змяніць сваю пазіцыю стратэгічнага стрымлівання.

“Расейская ядзерная рыторыка была безразважнай і безадказнай на працягу ўсяго канфлікту. Нягледзячы на ўсё, мы не бачылі ніякіх падстаў для карэктавання нашай уласнай ядзернай пазіцыі ў адказ на гэтыя заявы, а таксама - ніякіх прыкмет таго, што Расея рыхтуецца выкарыстаць ядзерную зброю ва Украіне”, - заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента Мэцью Мілер.

“Я б яшчэ раз сказаў: гэта прыклад той безадказнай рыторыкі, якую мы бачылі з боку Расеі ў мінулым. Гэта зусім недарэчна, улічваючы бягучую сітуацыю з бяспекай. І вы ведаеце, мы не ўбачылі ніякіх змен у іх становішчы стратэгічных сіл. Зразумела, мы працягнем назіранне. Але гэта ўсяго толькі безадказная рыторыка”, - адрэагаваў прэс-сакратар Пентагона генерал Пэт Райдэр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках