Стала вядома, калі Нідэрланды перададуць Украіне знішчальнікі F-16
13- 7.05.2024, 17:08
- 11,150
Кіеў атрымае 24 самалёты.
Нідэрланды пачнуць пастаўляць Украіне знішчальнікі F-16 гэтай восенню следам за Даніяй, якая абяцала адправіць першую партыю летам. Такія тэрміны прапісаныя ў плане супольнікаў, паведаміла Delfi міністарка абароны Нідэрландаў Кайса Алангрэн.
Яна нагадала, што поўная схема забеспячэння УСУ F-16 прадугледжвае навучанне ўкраінскіх пілотаў, падрыхтоўку абслуговага персаналу і непасрэдную перадачу самалётаў. Са слоў Алангрэн, зараз ідуць першыя два этапы: украінцы вучацца абыходзіцца з заходняй тэхнікай у ЗША, Даніі, Вялікабрытаніі, Францыі і Румыніі.
«Калі нам атрымаецца ўтрымацца на гэтым шляху, а ва Украіны ўсё будзе працаваць, зразумела, у іх уласнай краіне, то першыя самалёты будуць пастаўленыя Даніяй ужо гэтым летам. А мы спадзяемся ўзяць удзел у пастаўках з восені з нашымі F-16», - сказала Алангрэн, дадаўшы, што пасля лета і далей знішчальнікі «будуць партыямі перакідваць ва Украіну». Колькі менавіта F-16 адправяць увосень, міністарка не ўдакладніла.
Усяго Нідэрланды абяцалі перадаць Украіне 24 самалёты.