19 траўня 2024, Нядзеля, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз рыхтуе больш жорсткія санкцыі супраць беларускага рэжыму

9
Еўразвяз рыхтуе больш жорсткія санкцыі супраць беларускага рэжыму

Шэраг тавараў патрапіць пад забарону.

Еўракамісія (ЕК) прапануе ўвесці больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі ва Украіне і такім чынам не дапусціць абыходу санкцый, раней уведзеных супраць Расеі, паведамляе a target="_blank" href=https://www.svaboda.org/a/32936603.html>«Радыё Свабода» са спасылкай на праект пастановы.

Згодна з дакументам, плануецца пашырыць забарону на пастаўкі ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэння і тэхналогій з абавязковым уключэннем у кантракты з трэцімі краінамі ўмовы аб немагчымасці рээкспарту тавараў у Беларусь. Размова ідзе аб прадукцыі і тэхналогіях двайнога прызначэння, якія можна выкарыстоўваць для нарошчвання прамысловага патэнцыялу Беларусі ў сферы абароны, бяспекі, авіяцыі і космасу.

ЕК таксама прапануе забараніць пастаўкі ў Беларусь навігацыйных тавараў і прадметаў раскошы, а таксама прамы і ўскосны імпарт, набыццё або перадачу дыяментаў з Беларусі, у тым ліку транзітам, непрамысловых прыродных і сінтэтычных дыяментаў, ювелірных вырабаў з дыяментамі.

Праект пастановы прадугледжвае забарону на імпарт мінеральных прадуктаў, уключаючы сырую нафту, і забарону на экспарт тавараў і тэхналогій для выкарыстання ў нафтаперапрацоўцы і вытворчасці звадкаванага прыроднага газу.

У той жа час, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў для харчовай бяспекі ў свеце, ЕК прапануе ў выпадку вострай неабходнасці трэціх краін дазволіць аператарам Еўразвязу ўдзельнічаць у пастаўках сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, у тым ліку пшаніцы і калійных угнаенняў, з Беларусі ў трэція краіны.

Адначасова прапануецца забараніць выкананне яшчэ некалькі тыпаў паслуг, у тым ліку аўдытарскіх, архітэктурных, тэхнічных і паслуг у сферы IT.

Акрамя гэтага, Еўракамісія разглядае магчымасць забараніць уезд у Еўразвяв прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, і пашырыць забарону для фінансавага сектара Беларусі – сярод іншага на прыём дэпазітаў з Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках