19 траўня 2024, Нядзеля, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замах на Зяленскага: генерал СВР звярнуў увагу на новых расейскіх агентаў

7
Замах на Зяленскага: генерал СВР звярнуў увагу на новых расейскіх агентаў
МІКАЛАЙ МАЛАМУЖ

Каго вярбуе Крэмль?

Расея актыўна спрабуе вербаваць асоб, набліжаных да ўладнай верхавіны Украіны, асабліва ў Офісе прэзідэнта Украіны. Пра гэта ў эфіры «Кіеў 24» заявіў генерал войска ў адстаўцы, кіраўнік Службы замежнпай выведкі Украіны ў 2005-2010 гадах Мікалай Маламуж.

«Іх сілы і сродкі накіраваныя на вярбоўку агентуры і асабліва супрацоўнікаў, якія знаходзяцца ў блізкім асяроддзі гэтых асоб. У першую чаргу гэта ў Офісе прэзідэнта можа быць у службе Дзяржаўнай аховы, якая забяспечвае ахову найвышэйшых службовых асоб», - сказаў Маламуж, каментуючы выкрыццё агентурнай сеткі, якая рыхтавала забойства прэзідэнта Украіны.

Паводле ягоных слоў, расейцы хочуць перавабіць на свой бок людзей, якія дакладна ведаюць распарадак дня Уладзіміра Зялонскага, гарантуюць бяспеку кіраўніка дзяржавы і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама ў курсе яго будучых планаў.

«Гэта аперацыя, якая праводзіцца - гэта ўжо доўгатэрміновая распрацоўка, якая праводзіцца Службай бяспекі разам з іншымі спецслужбамі Украіны. Выяўляліся каналы сувязі, магчымыя кантакты на працягу многіх гадоў, яшчэ магчыма да вайны... Выяўляліся сувязныя, выяўляліся каналы перагаворных працэсаў, дастаўкі матэрыялаў. Гэта значыць гэта вялікая комплексная аператыўная распрацоўка, якая патрабуе вельмі эфектыўнай працы прафесіяналаў», - падкрэсліў Маламуж.

Нагадаем, 7 траўня з'явілася інфармацыя, што контрвыведка і следчая група СБУ здолелі выкрыць цэлую сетку агентаў расейскай ФСБ. Яны маглі рыхтавацца да спробы забойства прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і іншых высокапастаўленых службоўцаў. Сярод іх кіраўнік СБУ Васіль Малюк і начальнік Галоўнай управы выведкі Кірыл Буданаў.

Пазней крыніцы ў праваахоўных органах паведамілі, што начальніка аднаго з дэпартаментаў Управы дзяржаўнай аховы палкоўніка Андрэя Гука падазраюць у зборы і перадачы сакрэтнай інфармацыі аб ахоўніках замежным спецслужбам. У яго таксама быў доступ да звестак аб прэзідэнце Украіны Уладзіміры Зяленскім.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках