20 траўня 2024, панядзелак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэла страціла свой апошні ледавік

12
Венесуэла страціла свой апошні ледавік

І для свету гэта толькі пачатак.

Ён растаў хутчэй, чым чакалася.

Венесуэла страціла апошні ляднік, які яшчэ заставаўся на яе тэрыторыі. Яго плошча скарацілася настолькі, што навукоўцы перакваліфікавалі яго ў ледзяное поле, паведамляе The Guardian.

Мяркуецца, што Венесуэла - першая краіна ў свеце, якая цалкам пазбавілася леднікоў у нашы дні. На яе тэрыторыі размяшчаліся шэсць леднікоў у горным хрыбце Сьера-Невада-дэ-Мерыда, які знаходзіцца на вышыні блізу 5000 метраў над узроўнем мора. Да 2011 года зніклі пяць леднікоў, але заставаўся ледавік Гумбальта, таксама вядомы як Ла Карона, размешчаны недалёка ад другой па вышыні гары краіны піка Гумбальта.

Навукоўцы меркавалі, што ледавік Гумбальдта праіснуе яшчэ як мінімум 10 гадоў. Але даследнікі не маглі назіраць за ім у апошнія гады праз палітычныя беспарадкі ў краіне.

Цяпер адзнакі паказалі, што ледавік раставаў значна хутчэй, чым чакалася, і зменшыўся да плошчы, меншай за два гектары. У выніку яго класіфікацыя была паніжаная з ледніка да ледзянога поля.

«Іншыя краіны страцілі свае леднікі некалькі дзесяцігоддзяў таму пасля заканчэння малога ледніковага перыяду, але Венесуэла, магчыма, першая, хто страціў іх у наш час», - сказаў Максіміліяна Эрэра, кліматолаг і гісторык надвор'я.

Ён дадаў, што наступнымі краінамі, якія страцяць ледавікі, з'яўляюцца Інданезія, Мексіка і Славенія. З яго слоў, на інданезійскім востраве Папуа і ў Мексіцы ў апошнія месяцы назіралася рэкордна высокае цяпло, што, як чакаецца, паскорыць адступленне леднікоў.

«Ляднік Гумбальдта не мае зоны назапашвання і цяпер толькі губляе паверхню, без дынамікі назапашвання або пашырэння», – заявіў Луіс Даніэль Ламбі, эколаг з праграмы Adaptation at Altitude, праграмы адаптацыі да змены клімату ў Андах.

З яго слоў, Венесуэла паказвае, што будзе ў далейшым адбывацца ў іншых краінах з поўначы на поўдзень, спачатку ў Калумбіі і Эквадоры, потым у Перу і Балівіі, бо леднікі працягваюць адыходзіць з Андаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках