20 траўня 2024, панядзелак, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яго чакалі блізу 30 аўтамабіляў»

3
«Яго чакалі блізу 30 аўтамабіляў»

Як не трэба высаджваць пасажыраў?

Чытач «Анлайнера» апублікаваў на форуме відэа, якое наглядна ілюструе, як не варта высаджваць пасажыраў. Сітуацыя адбылася на вуліцы Якуба Коласа.

Кіроўца Buick надумаў высадзіць пасажырку проста на скрыжаванні перад пешаходным пераходам. Спыніўся ён даволі раптоўна, падобнае часта прыводзіць да аварый.

«Так збіраюцца “паравозы”, – пракаментаваў сітуацыю чытач. – Езджу там штодня, на працу. Калі бывае затор, то звычайна хвілінаў на пяць, і Buick стаяў у ім. Гэта значыць, ён выдатна разумее, якая там сітуацыя, але ўсё роўна надумаў зрабіць па-свойму. Там ехаў суцэльны струмень, наўскідку яго чакалі блізу 30 аўтамабіляў (акрамя мяне). Гэты адрэзак дарогі раніцамі на мапе гарыць жоўтым, а то і чырвоным колерам у кірунку да цэнтра (гаворка пра заторы. – Заўв.)».

«Звычайна высаджваюць людзей перад трамвайным прыпынкам, – дадаў кіроўца. – Там святлафор, а падыходзіць да прыпынку трэба па праезнай частцы. Усе максімальна хутка імкнуцца праехаць, каб не давялося чакаць. Увогуле, сітуацыя там няпростая».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках