Расейскі Белгарад страсянулі магутныя выбухі
9- 9.05.2024, 9:51
- 11,994
На месцы шматлікіх прылётаў пачаліся пажары.
У расейскім Белгарадзе ўночы 9 траўня тры разы абвяшчалі ракетную небяспеку. У горадзе было чуваць выбухі, на месцы магчымых прылётаў пачаліся пажары, відаць дым, паведамляе OBOZ.UA.
Аб гэтым паведамілі мясцовыя Telegram-каналы. На апублікаваных у сетцы кадрах відаць, што над горадам паднімаюцца чорныя клубы дыму.
У двух раёнах горада, як пішуць расейскія прапагандысты, гараць аўтамабілі. Таксама выбітыя шыбы ў кватэрах жылога шматпавярховіка. Акрамя таго, пажар пачаўся ў мясцовым гаражным кааператыве.
Афіцыйнай інфармацыі ад уладаў расейскага рэгіёна пакуль няма.