Удар ракетамі ATACMS па нафтабазе ў Луганску: з'явіліся спадарожнікавыя здымкі
- 9.05.2024, 14:17
- 6,208
УСУ дасягнулі сваёй мэты.
Радыё Свабода паказала спадарожнікавыя здымкі наступстваў удару па Арцёмаўскім раёне Луганска, які Сілы абароны нібыта нанеслі ракетамі ATACMS уночы 7 траўня.
Пра гэта гаворыцца ў нататцы расейскай службы "Радыё Свабода".
Фатаграфія з космасу за 8 траўня паказвае сляды пажару і сама меней тры знішчаныя ёмістасці для захоўвання паліва.
7 траўня верхавод так званай «ЛНР» Леанід Пасечнік заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта нанеслі ўдар па размешчанай у часова акупаваным Луганску нафтабазе. Паводле ягоных слоў, у выніку ўдару пашкоджаныя лініі электраперадачы, дамы ў раёне нафтабазы часткова абясточаныя, гарыць газаправод высокага ціску. Ён таксама сцвярджаў, што ўдар быў нанесены ракетамі ATACMS.