13 декабря 2017, ср 1:14

бел рус eng

Іераманах незалежнай Беларускай царквы: Мне з’явіўся сам Гасподзь 2

9:53 7.12.2017 — Общество

Як будучы святар перамог спецтурму КДБ СССР.

Адзіны іераманах Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы Вікенцій (у міру Віктар Кавалькоў) – былы лейтэнант ГРУ прайшоў праз пекла спецтурмы КДБ СССР.

Змешчаны ён быў для спецлячэння пасля таго, як стаў сцвярджаць у 80-гады пра існаванне Бога. У турме прайшоў праз смяротна небяспечнае лячэнне інсулінам. Якое праз пэўны час было забаронена міжнароднымі інстытутамі.

Пасля прыходу да ўлады Міхаіла Гарбачова, Кавалькоў быў вызвалены. Прыйшлося шмат перажыць, а вера да Бога ўмацавалася. Здароўе было падарвана. Паспрабаваў паступіць вучыцца на мастака, але не ўзялі.

Пра свой шлях ла Бога іераманах Вікенцій расказаў racyja.com:

– Быў цяжкі шлях да Царквы. У свой час у мяне быў такі выпадак у жыцці, калі была кома, я апынуўся на тым свеце, хай верыць, хто хоча. Явіўся Хрыстос, сказаў, што мне трэба вярнуцца і казаць людзям, што скора ён з’явіцца.

- Вы яшчэ не былі святаром?

– Не. Я быў на аўганскай вайне, служыў у палітаддзеле.

- Былы афіцэр?

– Так. Пасля таго, як я гэта распавёў, мяне ўсяго пазбавілі. Пазвалі звання і нават тых ільгот, якія маюць аўганцы цяпер. Атрымліваю пенсію 100 даляраў. Гэта паказвае адносіны сучасных уладаў да ўсяго, што яны прапагандуюць. Я жывы помнік савецкага ладу.

- У якім званні вы былі?

– Лейтэнант. Быў ад самага пачатку, калі праводзілася так званая аперацыя „Шторм” па ліквідацыі Аміна.

- Вы ў асобым аддзеле працавалі?

– Ну так. Спецатрад падтрымкі. У той час быў спецатрад, які называўся «Мусрота» – мусульманская, а мы былі прыкрыццём.

- Колькі праслужылі ў Аўганістане?

– Нас прывезлі як раз перад Новым годам, калі была гэта аперацыя.

- Гэта ў якім годзе?

– 1979 – перад Новым годам. Пра гэта мала хто ведае. Усе лічаць, што з 1980 пачалася. Пасля Новага года мяне кантузіла, я ўжо быў у шпіталі.

- Доўга вы там знаходзіліся?

– Доўга. Потым я яшчэ быў у спецтурме КДБ, была такая турма.

- Пасля ранення ў Аўганістане вы сталі гаварыць, што да вас прыходзіў анёл?

– Гасподзь мяне ўваскрасіў. Сказалі: «Як гэта можа быць, каб савецкага афіцэра мог уваскрасіць Бог?»

- Колькі вы там прасядзелі?

– Пяць гадоў. Яны праводзілі так званае «спецлячэнне» – інсулінатэрапія называецца, калі чалавек памірае. Я зноў там апынуўся, але ўжо на гэты раз мне з’явіўся сам Гасподзь. Калі параніла, то з’явіўся анёл, прагучаў голас: «Яму яшчэ рана». Тады, на спецтурме, мяне прывялі ў рай, я бачыў там людзей, быў такі добры настрой, неапісальны стан. Тады мне сказалі вярнуцца і сказаць, каб я казаў людзям, што хутка з’явіцца Хрыстос.

- Вы апынуліся ў спецтурме, чаму вы там зноў паміралі?

– Ужывалі «спецлячэнне» – называецца інсулінатэрапія. Гэта калі ўводзіцца ў кроў інсулін, а інсулін разводзіць цукар у крыві. Мозг харчуецца крывёй, цукрам. Памірае мозг, лічылася, што чалавек павінен змяніць свае думкі. Кароткая кома – уводзяць у вену цукар і ты павінен аджыць. Калі ўводзяць інсулін, ты паміраеш – гэта кароткая кома. Калі чалавек дрэнна ўспрымае гэта, ён можа і не выйсці.

- Пяць гадоў яны вас так катавалі?

– Гэта праводзіцца адзін раз, а потым забаранілі міжнароднай канвенцыяй. Працэдура лічыцца пакутнай.

- Вы проста сядзелі, як у турме?

– Выпусцілі мяне, калі пачалася перабудова і прыйшоў Гарбачоў. Спецтурмы былі забаронены па дамове і нас выпусцілі.

Закрытыя псіхіятрычныя спецбальніцы ў СССР знаходзіліся фактычна пад кантролем КДБ, то бок без кантролю з боку таварыства лекараў. Здзяйсняліся злоўжыванні псіхіятрыяй. У незалежнай Беларусі ў апошнія гады сталі вяртацца да такой заганнай практыкі. Як гэта стала з Алесяй Садоўскай з Маладэчна ці з Наталляй Папковай з Берасця.

Написать комментарий (2)