24 апреля 2024, среда, 14:53
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дзве гісторыі, як маладыя беларусы прыйшлі да роднай мовы

1
Дзве гісторыі, як маладыя беларусы прыйшлі да роднай мовы

21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Усе мы ведаем, якая цяжкая сітуацыя склалася з беларускай мовай на Беларусі. І калі ў Мінску хапае асяродкаў, дзе моладзь вольна размаўляе па-беларуску, то ў правінцыі маладзёнам з гэтым значна цяжэй. Але ж такая моладзь ёсць, да прыкладу, і ў Слоніме. Карэспандэнт "Газеты Слонiмскай" паразмаўляў з двума маладзёнамі (хлопцам і дзяўчынай) наконт іх пазiцыі размаўляць па-беларуску.

Святлана, 19 гадоў, студэнтка Слонімскага медыцынскага каледжа

— Cвятлана, што для цябе ёсць родная мова?

— Родная мова для мяне — гэта перш за ўсё мае карані, бо я родам з Навагрудчыны, месца, дзе калісьці паўстала магутнае Вялікае княства Літоўскае. Там жа, на Навагрудчыне, я з дзяцінства ў родных месцах чула жывую беларускую гаворку.

— Дзе ты размаўляеш па-беларуску?

— Калі прыязджаю дадому ў мястэчка Любча, там размаўляю амаль выключна па-беларуску. У Слоніме, па сутнасці рускамоўным горадзе, я размаўляю па-расейску з-за знешніх фактараў, у тым ліку і тых, што ў каледжы ўсе прадметы выкладаюцца па-расейску.

— Ці шмат у цябе знаёмых, хто гаворыць на мове?

— Не вельмі... Увогуле, я не магу даць тлумачэнне, чаму абсалютная большасць беларусаў не размаўляе на сваёй мове, калі шчыра.

— Якія твае ўлюблёныя беларускія музыкі, кнігі?

— З музыкі адзначу Naviband і Ляпіса. З літаратуры вельмі люблю Быкава, Брыля, Рублеўскую.

Ілля, 14 год, школьнік

— Ілля, як даўно ты гаворыш па-беларуску?

— Каля года. Хаця я думаю каб поўнасцю перайсці на беларускую мову, пачаць думаць на ёй, на мой погляд, трэба прыкладна 10 гадоў.

— Як сталася, што ты перайшоў на мову? Якія былі перадумовы?

— Адразу я захапляўся гісторыяй, асабліва Другой Сусветнай вайной. А потым калісьці спытаў у таты, а ці была ў нас, беларусаў, свая імперыя. Тата адказаў, што ў нас было Вялікае княства Літоўскае. Потым я пачаў захапляцца гісторыяй ВКЛ, і так сталася, што пачаў пераходзіць на беларускую мову. Памятаю, напрыканцы 2016 года я вырашыў, што трэба пераходзіць на беларускую мову. Бо мне ж казалі дагэтуль: "Ты ж такі беларускі патрыёт, чаму не размаўляеш па-беларуску?"

— А тыя людзі, што табе такое казалі, самі размаўляюць па-беларуску?

— Не, толькі разумеюць беларускую мову.

— Як аднесліся да твайго пераходу на мову твае родныя, аднакласнікі?

— Бацька аднёсся станоўча. Мама ў прынцыпе таксама, але яны абодва размаўляюць па-расейску. У школе адразу канешне казалі "говори по-нормальному", ну цяпер збольшага звыкліся. Хоць бывалі выпадкі, што мне казалі: "Беларуская мова памрэ". Бывала, што спявалі мне назло гімн Расеі, а адзін аднакласнік аднойчы заспяваў "Союз нерушимый...". Я лічу, што нашым продкам за гэта вельмі балюча.

— Ты захапляешся гісторыя Беларусі. Якія гістарычныя асобы найбольш паўплывалі на твой пераход на беларускую мову?

Якуб Ясінскі, Кастусь Каліноўскі і Браніслаў Тарашкевіч. Гэта тыя людзі, якія ў прамым сэнсе аддалі сваё жыццё за нашу мову, за Беларусь.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях