17 декабря 2018, пн 10:05

бел рус eng

Падляшскія гісторыкі едуць на канферэнцыю, прысвечаную БНР

18:30 13.03.2018 — История

Міжнародная навуковая канферэнцыя пройдзе 15-16 сакавіка ў Менску.

Падляшскія гісторыкі прымуць удзел у канферэнцыі прысвечанай 100-годдзю БНР. Інстытут гісторыі НАН Беларусі ладзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці», перадае «Радыё Рацыя».

На думку прафесара Яўгена Мірановіча, гэта пераломны момант: – Не ведаю, якія там будуць вынікі, якая большасць будзе – за ці супраць. Факт, што ўжо афіцыйна гаворыцца, прызнана, нават у назве канферэнцыі, як адзін з элементаў стварэння беларускай дзяржаўнасці. Я лічу, што гэта вялікі прагрэс, маю надзею, што гэта не інцыдэнт, а будзе пастаянна.

Міжнародная навуковая канферэнцыя пройдзе 15-16 сакавіка ў Менску.

Написать комментарий (0)