29 марта 2024, пятница, 14:44
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Гародні ўзгадалі старэйшага брата Кастуся Каліноўскага

У Гародні ўзгадалі старэйшага брата Кастуся Каліноўскага

У гарадзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы адбылася вечарына памяці Віктара Каліноўскага.

Па словах даследчыка творчасці Кастуся Каліноўскага гісторыка Васіля Герасімчыка, вывучэнне творчасці Кастуся Каліноўскага немагчыма без вывучэння творчасці яго брата, паведамляе “Радыё Рацыя”.

– Даследаваць жыццё Кастуся Каліноўскага без вывучэння постаці Віктара немагчыма. Без разумення таго, як жыў Віктар, нельга зразумець, хто ж такі Кастусь Каліноўскі. Дакументаў хапае. Яны захоўваюцца і ў Пецярбургу, і ў Вільні. Маюцца таксама і ў Нацыянальным архіве ў Гародні. Іх варта апрацоўваць, выкарыстоўваць. І гэта рабіў не толькі я, а і мае папярэднікі.

Па словах магістра гісторыі Аляксея Кайрыса, постаць Віктара Каліноўскага цікавіла царскую ўладу нават і пасля смерці:

– На пачатку 1865 года была сфармавана асаблівая камісія, якая павінна была ўдакладніць месца пахавання Віктара Каліноўскага, то бок, запэўніць прадстаўнікоў расейскага ўраду, што ні Канстанціна, ні Віктара ў жывых няма. Спачатку прадстаўнікі камісіі прыязджалі ў Гародню, дзе займаліся пошукам па метрычных кнігах звестак аб смерці Віктара Каліноўскага. Але нічога не знайшлі. Затым яны паехалі на радзіму Віктара Каліноўскага – на Свіслаччыну.

Падчас сустрэчы, якая адбылася ў межах клубу “Паходня ісціны”, гісторыкі запэўнілі, што дзякуючы даследаванням жыцця і творчасці Віктара Каліноўскага можа з’явіцца некалькі навуковых даследаванняў.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях