25 апреля 2024, четверг, 8:04
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Менску адкрыецца выстава «Праўда пра Курапаты»

1
У Менску адкрыецца выстава «Праўда пра Курапаты»

Адкрыццё выставы адбудзецца 13 лістапада.

13 лістапада 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы “Праўда пра Курапаты” мастакоў творчай секцыі “Пагоня” , паведамляе racyja.com.

Дакументальна-мастацкая выстава “Праўда пра Курапаты” адлюстроўвае гісторыю і сённяшні дзень старога хваёвага лесу на паўночна-ўсходнім ускрайку Менску, дзе ў 1930-я гады савецкія органы бяспекі расстралялі сотні тысяч ні ў чым не вінаватых мірных людзей — нашых з вамі продкаў і суайчыннікаў.

Выставу ладзяць Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз мастакоў”, секцыя “Пагоня” Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” пры ўдзеле грамадзянскай ініцыятывы “Эксперты ў абарону Курапатаў” ды шэрагу структураў грамадзянскай супольнасці.

На выставе будуць прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, плакат, фотадакументы. Свае новыя творы пакажуць вядомыя мастакі – Эдуард Агуновіч, Віктар Мікіта, Аляксей Марачкін, Ніна Сакалова-Кубай, Генадзь Драздоў, а таксама маладзейшае пакаленне сяброў Беларускага саюза мастакоў. Сярод іх – Усевалад Свентахоўскі, Наталля Піневіч, Уладзімір Лавецкі ды іншыя.

Падчас выставы запланаваны сустрэчы, экскурсіі і прэзентацыя кнігі “НКВД забіваў у Курапатах…”

На ўрачыстым адкрыцці выставы выступяць пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Аляксей Марачкін.

Куратары выставы: Марат Гаравы, Ігар Марачкін

Выстава працягнецца па 22 лістапада 2019 г.

Адрас: г. Менск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях