24 апреля 2024, среда, 22:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Саўка ды Грышка пра «Эўравізію»: Пелі-пелі і зноўку праляцелі

Саўка ды Грышка пра «Эўравізію»: Пелі-пелі і зноўку праляцелі

Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць вынікі сьпеўнага конкурсу, за якім сачылі многія беларусы.

Спрэчку Саўкi ды Грышкi публiкуе «Радыё Свабода».

Саўка:

Грыша, што за чуш і што за брэд?

Што праісходзіць, у самам дзеле?

Мы паём, а рэзультата нет,

Тачнее, есьць, но еле-еле.

Грышка:

Хопіць, Саўка, сядзець «у тэлевізара»

І глядзець па ім лухту!

Саўка:

Я, наверна, на сьледуюшчы год сам пець пайду!

Разам:

Пелі-пелі

І зноўку праляцелі

З Эўравізіяй мы.

З Эўравізіяй мы.

Мы эўравізіязавісімы.

Саўка:

Будзе цэлы год трэніраваць

Мяне Кіркораў ілі Дробыш.

І за гэта можна ўсё аддаць,

Заваяваць пабеду штобы.

Грышка:

Хопіць, Саўка,

Сядзець «у тэлевізара»

І глядзець па ім лухту!

Саўка:

Точна, я на сьледуюшчы год сам пець пайду!

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях