29 марта 2024, пятница, 0:03
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Пасол Беларусі ў Аргенціне падаў у адстаўку ў знак пратэсту

6
Пасол Беларусі ў Аргенціне падаў у адстаўку ў знак пратэсту

Прычына — нязгода з палітычнай сітуацыяй унутры краіны.

Пасол Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка падаў у адстаўку ў знак пратэсту. Прычына — нязгода з палітычнай сітуацыяй унутры Беларусі. Пакуль ён не звольнены. Пра гэта «НН» паведамілі некалькі крыніц, якія ніяк між сабой не звязаныя.

Уладзіміру Астапенку 58 гадоў, ён адзін з найбольш дасведчаных дыпламатаў Беларусі. Ён скончыў маскоўскі МДІМА (МГИМО) яшчэ ў 1985 годзе, пасля чаго пачаў працу ў МЗС БССР.

У першыя гады незалежнасці Астапенка быў намеснікам міністра замежных спраў Беларусі. Папрацаваў у пасольствах Беларусі ў Нідэрландах і Бельгіі. Потым доўгі час пры Аляксандру Казуліну быў прарэктарам БДУ па міжнароднай дзейнасці.

З 2008 па 2015 быў паслом Беларусі на Кубе. У 2017 прызначаны прадстаўніком нашай краіны ў Аргенціне. Валодае англійскай, іспанскай і польскай мовамі.

Раней пасады паслоў Беларусі па палітычных перакананнях пакінулі Ігар Ляшчэня (Славакія), Павел Пуставы (Іспанія). Таксама быў звольнены пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч. Хутчэй за ўсё, гэта было звязана з тым, што многія супрацоўнікі латвійскага пасольства асудзілі гвалт і фальсіфікацыі выбараў.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях