«Чаркасам» атрымалася адбіць штурм
17- 24.03.2014, 12:13
- 38,136
Спробы расейскіх вайскоўцаў захапіць тральшчык «Чаркасы» не ўвянчаліся поспехам.
Пра гэта «Украинской правде» паведаміў старэйшы мінёр артылерыйскай мінна-тарпеднай баявой часткі старэйшы матрос карабля Аляксандр Бутнік.
Раніцай расейскія вайскоўцы спрабавалі з дапамогай хуткасных катэраў падысці да карабля і высадзіцца на яго, «Чаркасы» манеўруючы не далі ім гэтага зрабіць.
Па словах Бутнікп, украінскія вайскоўцы таксама кідалі ў ваду ўзрыўпакеты, каб перашкодзіць катэрам наблізіцца.
Калі спроба захопу правалілася, расейскія камандзіры далі загад караблю «Кіраваград», які здаўся некалькі дзён таму, ісці на захоп Чаркасаў.
Таксама Бутнік паведаміў, што ў панядзелак захапілі ўкраінскі карабель «Генічэск».
Фота: vmsu.info