У Беларусі яшчэ адзін мужчына патануў у лужыне
11- 26.04.2024, 12:37
- 7,334
На гэты раз тапельца знайшлі ў Лунінецкім раёне.
У Лунінецкім раёне ў лужыне патануў мужчына, пра гэта са спасылкай на МНС паведамляе берасцейскі рэсурс «Заря». Позна ўвечары 25 красавіка ў мясцовае МНС патэлефанавалі і паведамілі, што ў лясным масіве ў лужыне каля вёска Краснай Волі без прыкмет жыцця ляжыць чалавек. Ратавальнікі дасталі цела з вады. Кажуць, мужчына патануў.
Яму было 34 гады. Усё, што пра яго вядома, - ён нідзе не працаваў.
Такая ж трагедыя раней здарылася ў Барысаве. Тады экспертыза паказала, што «мужчына ў стане алкагольнага ап'янення ўпаў у лужыну і захлынуўся ў ёй».