Эксперт: Планы Пуціна выявілі яго моцную залежнасць ад Кітая
- 26.04.2024, 15:46
- 6,970
У Крамлі баяцца нечаканай пастановы КНР.
Запланаваны візіт у Кітай расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пасля «інаўгурацыі» сведчыць аб моцнай залежнасці РФ ад КНР.
Такое меркаванне сёння, 26 красавіка, у эфіры тэлеканала FREEДОМ выказаў дырэктар Цэнтра блізкаўсходніх даследаванняў Ігар Сямівалос.
«Кітай вельмі важны для Расеі. І практычна вось сам факт візіту Пуціна ў Кітай сведчыць аб ягонай сур'ёзнай залежнасці ад кітайскай эканомікі, ад Кітая агулам, што, фактычна, санкцыі, якія дзейнічаюць супраць Расеі, могуць быць эфектыўнымі толькі ў выпадку, калі Кітай будзе іх прытрымлівацца. Таму задача Расеі - не дапусціць такога развіцця падзей», - сказаў Сямівалос.
Ён адзначыў, што пакуль не высветлілася пытанне, наколькі насамрэч Захад рэальна гатовы да сур'ёзных санкцый супраць Кітая.
«Гэта значыць, няма відавочных такіх зразумелых паказальнікаў, якія кажуць, што ў выпадку, калі Кітай будзе дзейнічаць вось так, мы будзем дзейнічаць так. Пакуль што ўсё гэта на ўзроўні размоў і папярэдніх пагроз, якія могуць быць рэалізаваныя ці не. Паглядзім», - сказаў эксперт.