6 траўня 2024, панядзелак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курапацкіх вандалаў абвінавацілі ў злосным хуліганстве

1

Двум менчукам, падазраваным у знішчэнні памятных крыжоў у Курапатах, 27 мая прад'яўленае абвінавачванне ў злосным хуліганстве.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН, заявіў следчы Менскага РУУС маёр міліцыі Сяргей Булко.

11 лістапада 2008 года Бараўлянскім аддзелам УУС Менскага райвыканкама была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 346 Крымінальнага кодэкса (здзек над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі) у адносінах двух непаўнагадовых менчукоў, затрыманых увечары 1 лістапада 2008 года на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці I катэгорыі «Месца знішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты» і падазраваных у знішчэнні памятных крыжоў.

11 студзеня 2009 года следчы Бараўлянскага аддзела Менскага РУУС Алена Хільчук спыніла крымінальны пераслед падазраваных, матывуючы сваё рашэнне тым, што доказаў, атрыманых падчас расследавання, недастаткова для перадачы справы ў суд і прыцягнення да крымінальнай адказнасці маладых людзей — навучэнцаў школы і прафтэхвучэльні.

У канцы студзеня намеснік пракурора Менскага раёна Эрнэст Койра прызнаў «незаконным і неабгрунтаваным» рашэнне А.Хільчук аб спыненні крымінальнага пераследу маладых людзей, а таксама аб прыпыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе з-за таго, што не ўсталяваная асоба, вартая прыцягнення да адказнасці ў якасці абвінавачванага. 29 студзеня крымінальная справа з указаннямі была накіраваная ў Менскае РУУС для дадатковага папярэдняга расследавання. З 28 лютага справу вядзе следчы Сяргей Булко.

Па ягоных словах, паколькі знішчаныя памятныя крыжы не адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў, крымінальная справа была перакваліфікаваная і маладым людзям прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства), якая прадугледжвае арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, альбо абмежаванне волі на тэрмін да пяці год, або пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да шасці год.

Варта адзначыць, што ўпершыню за шматлікія гады следства прад'явіла абвінавачванне канкрэтным асобам, падазраваным у здзяйсненні актаў вандалізму ў Курапатах.

У цяперашні час па гэтых фактах расследуюцца тры крымінальныя справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках