15 снежня 2018, сб 19:09

бел рус eng

Гайдукевіч зняўся з выбараў (Абноўлена) 124

10:43 8.10.2010 — Палітыка

Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі адмовіўся балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч падаў заяву ў Цэнтрвыбаркам аб зняцці сваёй кандыдатуры ва ўдзеле ў прэзідэнцкіх выбарах Беларусі, заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу ў прэс-службе ЛДП.

«Гайдукевіч накіраваў у Цэнтрвыбаркам заяву аб зняцці сваёй кандыдатуры», - сказалі там.

Каментуючы прынятае рашэнне, Гайдукевіч заявіў: «Сёння мне паведамілі з рэгіёнаў: сабрана больш за сто тысячаў галасоў. Я спытаўся: «стотысячная мяжа пройдзеная»? Мне адказалі: «Пройдзеная». Я пайшоў «здымацца».

Сваё рашэнне лідэр ЛДП патлумачыў тым, што «я не хачу ўдзельнічаць у гэтым спектаклі. Партыя паказала, што мы маем патэнцыял, мы актыўныя. Гэтую актыўнасць мы рэалізуем па-іншаму».

На пытанне, ці збіраецца ён адмаўляцца ад удзелу ў перадвыбарчай кампаніі на чыю-небудзь карысць, Гайдукевіч адказаў: «Ні ў якім выпадку. Я - Гайдукевіч, людзі галасавалі за мяне, і я свае галасы нікому перадаваць не маю намеру».

Нагадаем, што кіраўнік ЛДПБ удзельнічаў ва ўсіх прэзідэнцкіх кампаніях у Беларусі нароўні з Аляксандрам Лукашэнкам.

Напісаць каментар (124)