26 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Расейскія мільярдэры ў паніцы

10
Bloomberg: Расейскія мільярдэры ў паніцы

Расейскія мільярдэры вельмі не хочуць трапіць у амэрыканскі спіс сяброў Пуціна.

Міністэрства фінансаў ЗША заканчвае працу над сваім першым афіцыйным спісам расейскіх алігархаў, набліжаных да рэжыму Уладзіміра Пуціна. І гэта прымушае шматлікіх заможных расейцаў тэрмінова шукаць метады для абароны сваіх капіталаў і рэпутацыі.

Аб гэтым піша выданне Bloomberg (пераклад - zn.ua) са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, адзначаючы, што некаторыя расейцы дзеля страху трапіць у амэрыканскі спіс праводзяць "стрэс-тэсты", каб спраўдзіць, наколькі іхнія багацце ды інвестыцыі могуць пацярпець. Іншыя ж багацеі з Расеі пільна шукаюць пакупнікоў для сваіх актываў.

Яны звяртаюцца да былых чыноўнікам Міністэрства фінансаў ЗША і Дзяржаўнага дэпартамента, якія калісьці працавалі над санкцыямі. Заможныя расейцы хочуць, каб гэтыя чыноўнікі дапамаглі ім унікнуць трапляння ў спіс сяброў Пуціна. Пра гэта выданню распавёў былы работнік Дзяржаўнага дэпартамента Дэн Фрыд, які сам адхіліў такія расейскія прапановы. Яшчэ адна крыніца паведаміла Bloomberg, што з Расеі прыязджаюць давераныя людзі багатыроў, якія спрабуюць усё ўладзіць наўпрост, каб унікнуць пагалоскі аб лабізме.

Закон аб санкцыях, ухвалены Кангрэсам і Сэнатам летась, абавязвае амэрыканскі Мінфін скончыць працу над спісам да 29 студзеня.

"Гэта ніжэйшая ступень у параўнанні з санкцыямі, бо актывы ўсіх гэтых людзей не будуць заблакаваныя. Але на рэпутацыю гэта паўплывае не менш, як санкцыі. Гэтыя людзі будуць у спісе тых, хто займаецца чымсьці нядобрым", - растлумачыў заснавальнік кампаніі Ferrari & Associates Эрык Фэрары.

Раней выданне The Economist пісала, што санкцыі ЗША палохаюць эліты ў Расеі. Занясенне ў справаздачу Белага дома алігархаў, набліжаных да Крамля, будзе амаль незваротным. Хоць вызначэнне тэрміна "алігарх" застаецца няпэўным. Зрэшты, справаздача з'явіцца ўжо на пачатку лютага. Гэта за некалькі тыдняў да прэзідэнцкіх выбараў у Расеі. Яна можа мець сур'ёзныя палітычныя наступствы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках