26 красавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Мы перамаглі без бітвы

35
Мікалай Статкевіч: Мы перамаглі без бітвы
Мікалай Статкевіч

Лукашэнка пабаяўся абвяшчаць рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі.

Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч раней заяўляў пра тое, што падчас сённяшняга выступу Лукашэнкі з «пасланнем да народа і парламента» можа быць абвешчаны рэферэндум, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«БНК папярэджваў, што мы падымем людзей, калі будзе прынятая пастанова аб рэферэндуме, калі Лукашэнка пойдзе на такую авантуру. Я вельмі рады, што папярэджанне БНК, накіраванае персанальна Лукашэнку, спрацавала. Таксама я ўдзячны армянскаму народу, гэта важны фактар, што ўчора там перамагла апазіцыя. Армяне паказалі, што можа быць, і гэта прымусіла яго адмовіцца ад уласных планаў, пра якія абвяшчалі ягоныя чыноўнікі. Улады даўно пачалі прамацваць глебу, Макей казаў пра рэферэндум нават у інтэрв'ю Euronews...Але сёння мы, мяркуйце, перамаглі без бітвы».

Інфармацыя пра рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі неаднаразова з'яўлялася ў СМІ за апошні месяц. Пра яго казала і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, і міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Са слоў Ярмошынай, падрыхтоўка можа заняць усяго 70 дзён, і праведзены ён будзе «на пазабюджэтныя сродкі». У сваю чаргу, у інтэрв'ю тэлеканалу Euronews кіраўнік беларускага МЗС пацвердзіў, што ўлады задумваюцца над магчымым змяненнем Канстытуцыі. Канкрэтныя пытанні, якія будуць вынесеныя на галасаванне, пакуль не паведамляюцца.

Вядома, што яшчэ ў 2016 годзе партыя ЛДП прапанавала правесці рэферэндум аб падаўжэнні тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў - з 5 да 7 гадоў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках