8 траўня 2024, Серада, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля рэстарацыі «Паедзем паядзім» аўтамабіль наехаў на Леаніда Кулакова

19
Каля рэстарацыі «Паедзем паядзім» аўтамабіль наехаў на Леаніда Кулакова
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» пашкоджаная нага.

Увечары 27 чэрвеня на актывіста «Еўрапейскай Беларусі», які рэгулярна бярэ ўдзел у пікетах каля рэстарацыі «Паедзем паядзім», Леаніда Кулакова наехаў аўтамабіль. Пра здарэнне «Радыё Свабодзе» распавёў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

«Дзве дзяўчыны пад'ехалі да рэстарацыі на аўтамабілі «Таёта» і, не зніжаючы хуткасці, хоць бачылі пікетоўцаў, паспрабавалі праехаць на тэрыторыю рэстарацыі. Хоць тут знак вісіць - усяго 5 кіламетраў на гадзіну. Аўтамабіль даслоўна заехаў у пікет і збіў Леаніда Кулакова з ног. У яго пашкоджаная нага і рука здзёртая да крыві. Пікетоўцы выклікалі хуткую і ДАІ. Цяпер з кіроўцам разбіраюцца супрацоўнікі ДАІ, а Леаніду Кулакову аказваюць дапамогу медыкі», - распавёў Павал Севярынец.

Леанід Кулакоў бярэ ўдзел у акцыях у абарону Курапатаў на працягу чэрвеня. Супрацоўнікі ДАІ раней склалі на Кулакова некалькі пратаколаў за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Што адбываецца ў Курапатах?

Нагадаем, 6 чэрвеня за 50 метраў ад афіцыйна прызнанай мяжы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій адкрыўся рэстаўрацыйны комплекс «Паедзем паядзім». За некалькі дзён да гэтага актывісты, апазіцыйныя палітыкі, грамадскія дзеячы сталі выходзіць на акцыі супраць адкрыцця. Але рэстарацыя ўсё роўна пачала працу, а акцыі пратэсту, хоць і нешматлікія, працягваюцца дагэтуль.

За гэты час актывісты ўсталявалі 12-гадзінную вахту дзяжурстваў, атрымалі больш за 30 пратаколаў аб парушэнні грамадскага парадку і правілаў дарожнага руху, запрасілі прэзідэнтаў Нямеччыны, Польшчы, Аўстрыі і Ізраіля прыехаць ва ўрочышчы. Але рэстарацыя, пабудаваная за 50 метраў ад афіцыйна прызнанай мяжы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, працягвае працаваць.

Сваё меркаванне пра тое, ці патрэбная ў Курапатах рэстарацыя, выказалі Алексіевіч, Пракапеня, Ізраілевіча, Знак і іншыя вядомыя людзі.

20 чэрвеня палітык Павел Севярынец пабываў на асабістым прыёме ў намесніка міністра культуры Яцко, дзе падняў пытанне канфлікту вакол рэстарацыі «Паедзем паядзім» у Курапатах. Са слоў Севярынца, чыноўнікі Мінкульта разгубленыя, яны не ведаюць, што рабіць з сітуацыяй у Курапатах.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках