22 кастрычнiка 2018, пн 8:20

бел рус eng

Міліцыянта, які падтрымаў абаронцаў Курапатаў, звольнілі важная навіна фатаздымкі 56

19:55 12.07.2018 — Грамадства

Міхаіл Грамыка цяпер знаходзіцца за кратамі.

Міліцыянта, які надоечы падтрымаў абаронцаў Курапатаў, звольнілі. Міхаіл Грамыка цяпер адбывае адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе раней працаваў. Пра гэта паведамляе «Новы час».

У Курапатах Грамыка пабываў 30 чэрвеня. Ён паўдзельнічаў у акцыі пратэсту супраць адкрыцця каля народнага мемарыяла рэстарацыі і не хаваў, што працуе на Акрэсціна. Са слоў Міхаіла Грамыкі, на яго зрабілі вялікае ўражанне апазіцыянеры, якія адбывалі арышт. Ён прызнаўся, што стаміўся быць наглядчыкам.

Мяркуецца, што Грамыка быў звольнены ў першы ж працоўны дзень пасля ўдзелу ў курапацкай вахце. На волю ён павінен выйсці 15 ліпеня. За два дні да гэтага адбудзе адміністрацыйны арышт абаронца Курапатаў Максім Вінярскі, 14 ліпеня вызваляць Аляксея Туровіча.

Напісаць каментар (56)