26 красавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Шапуцька: Супрацоўнік МУС далучыўся да абаронцаў Курапатаў

11
Ганна Шапуцька: Супрацоўнік МУС далучыўся да абаронцаў Курапатаў
ФОТА: SVABODA.ORG

Праваабаронца распавяла незвычайную гісторыю.

Супрацоўнік МУС з Акрэсціна далучыўся да пратэсту супраць рэстарацыі ў Курапатах.

Гісторыю 44-гадовага наглядчыка ізалятара часовага ўтрымання апісала ў Facebook актывістка Ганна Шапуцька, паведамляе «Белсат».

Днямі мужчына прыехаў падтрымаць абаронцаў Курапатаў.

Ганна Шапуцька распавядае, што яго завуць Міхаіл Грамыка і ён ведае Леаніда Кулакова, Змітра Дашкевіча, Паўла Севярынца. Грамыка працаваў на зменах у той час, калі там знаходзіліся затрыманыя актывісты, і нават дапамагаў з цыгарэтамі.

Са слоў жанчыны, «Севярынец і стаў той кропляй, якая не дала сумленню работніка з Акрэсціна выконваць працу наглядчыка».

«Ён быў з намі. Дапамагаў супрацьстаяць правакатарам, стаў побач з намі ў абароне мэмарыялу Курапаты ад вандалаў - рэстаратараў і імперскага зброду, які ўчора лез у Курапаты».

Шапуцька ўспомніла яшчэ адну жанчыну, былую 82-гадовую следчую, якая перадала ахвяраванні на затрыманых, і былога падпалкоўніка міліцыі. Мужчына нават вёў стрыт з Курапатаў у сваім Facebook.

Толькі цягам папярэдніх двух дзён затрымалі адразу пецярых удзельнікаў пікету. Пікетаванне каля рэстарацыі доўжыцца ўжо больш за месяц. Актывісты атрымалі дзясяткі адміністрацыйных пратаколаў, іх арыштоўваюць. На Леаніда Кулакова тыдзень таму наехаў аўтамабіль з наведвальнікамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках