26 красавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі шампіньёнаў з Беларусі

5
Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі шампіньёнаў з Беларусі

Расейцы баяцца ўвозу «санкцыйных» грыбоў.

Рассельгаснагляд уводзіць з 24 ліпеня часовыя абмежаванні на пастаўкі шампіньёнаў з Беларусі. Такія захады накіраваныя на прадухіленне ўвозу грыбоў з краінаў, якія падпалі пад расейскае харчовае эмбарга, піша tut.by.

Падставай да такіх захадаў паслужыла выяўленне супрацоўнікамі Управы Рассельгаснагляду ў Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях санкцыйных партыяў грыбоў падчас фітасанітарнага кантролю на расейска-беларускім адрэзку адміністрацыйнай мяжы.

4,6 тоны грыбоў, вытворцай якіх з'яўляецца зарэгістраваная ў Маладзечне кампанія «Фрутэгмілк», былі ўвезеныя ў суправаджэнні фітасанітарнага сертыфіката, выдадзенага ГУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя ў насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі». Аднак пры правядзенні кантролю выяўлена, што на чатырох упакоўках «прысутнічае маркіроўка, якая пацвярджае, што паказаная прадукцыя вырабленая ў Польшчы», гаворыцца ў паведамленні.

Рассельгаснагляд выказаў крайнюю занепакоенасць сітуацыяй, звязанай з адсутнасцю кантролю з боку беларускай дзяржінспекцыі пры выдачы фітасанітарных сертыфікатаў. «У мэтах недапушчэння ўвозу на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі сельскагаспадарчай прадукцыі з краін, якія трапілі пад абмежаванні, вызначаныя прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі і ўрадам Расейскай Федэрацыі, Рассельгаснагляд з 24 ліпеня 2018 года забараняе ўвоз свежых грыбоў – шампіньёнаў, паходжаннем з Беларусі, да правядзення службовымі асобамі Рассельгаснагляду інспектавання беларускіх прадпрыемстваў – вытворцаў шампіньёнаў», – сказана ў паведамленні.

У маладзечанскага прадпрымальніка Вячаслава Дзяругі ўзнікла ідэя вырошчваць шампіньёны шмат гадоў таму, пасля наведвання падобнага прадпрыемства ў Польшчы. Ён арганізаваў вытворчасць на тэрыторыі былой мясцовай агародніннай базы, дзе абсталяваў дзве грыбныя камеры на 450 стэлажных метраў. Кампост, у якім закладзены грыбны міцэлій, прывозяць з Польшчы, гаворыцца на сайце «Фрутэгмілка».

У кампаніі сцвярджаюць, што вырошчванне шампіньёнаў як бізнэс мае высокую рэнтабельнасць: ад 130 да 150% у розных фермераў у залежнасці ад аб'ёмаў вытворчасці. «Грыбы – гэта запатрабаваны прадукт у любы час года, да таго ж расейскі клімат ідэальна падыходзіць для грыбаводства. Пры выкананні няхітрых правілаў пасадкі шампіньёнаў і доглядзе за імі вынік не прымусіць сябе доўга чакаць», гаворыцца ў аглядзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках