16 кастрычнiка 2019, ср 22:38

бел рус eng

На акцыі ў Маскве затрыманыя больш за 90 чалавек 5

14:15 12.06.2019 — Палітыка

Расейская паліцыя ўжывае сілу.

У Маскве паліцыянты і супрацоўнікі Расгвардыі затрымалі амаль сто чалавек падчас маршу ў падтрымку журналіста «Медузы» Івана Галунова, якога абвінавачвалі ў распаўсюдзе наркотыкаў. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на «АУС-Інфа».

Затрыманні прадаўжаюцца, паліцыя ўжывае сілу і палівальныя машыны. Аднаго з затрыманых ударылі галавой аб слуп, паведамляецца аб ужыванні дубінак.

Адзін з затрыманых Іван Дарафееў паведаміў «МБХ медиа», што прычына затрымання - футболкі «Я/Мы Галуноў».

Да гэтага паліцыянты прасілі ў пратэстоўцаў зняць іх або сысці з бульвара. Таксама ў аўтазакі саджаюць тых, хто прыйшоў з плакатамі, і тых, хто спрабуе рабіць фотаздымку - у тым ліку і журналістаў з пасведчаннямі.

Сярод затрыманых - галоўная рэдактарка «МБХ медия» Вераніка Куцыла. Таксама паведамляецца, што на шэсці былі затрыманыя карэспандэнты «Медузы… Ілля Жэгулёў і Андрэй Перцаў. Іх ужо адпусцілі, у аддзел адвязлі рэжысёра, які працаваў з імі.

Паводле звестак ВВС, затрыманыя журналісты Reuters і «Дождя». «Медиазона» піша, што сярод затрыманых - прадусар нямецкага Der Spiegel Аляксандр Чарнышоў. Карэспандэнт «Радыё Свабода» паведамяле, што ў аўтазак трапіў і фатограф французскага часопіса Le Temps Эмануэль Грынспен.

Паводле звестак «АУС-Інфа», затрымалі карэспандэнта «Новой газеты» Мікіту Гірына, карэспандэнта «МБХ медиа» Міхаіла Шавялёва і журналіста «Коммерсанта» Рамана Дарафеева. The Village паведамляе, што ў аўтазак забралі карэспандэнта выдання Паўла Яблонскага.

Пра сваё затрыманне паведамляе былы «вязень Балотнай» Аляксей Гаскараў.

Таксама затрыманы заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны.

Напісаць каментар (5)