26 красавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ляціць у Расею 17 ліпеня

31
Лукашэнка ляціць у Расею 17 ліпеня

Кіраўнікі Беларусі і РФ сустрэнуцца нефармальна.

Лукашэнка ляціць у Расею з «працоўным візітам» у сераду, 17 ліпеня. Як інфармуе «Еўрарадыё», у гэты дзень у яго будзе нефармальная сустрэча з кіраўніком РФ Пуціным. Імаверна, яна адбудзецца на Валааме.

Гэта востраў у паўночнай частцы Ладажскага возера, дзе знаходзіцца знакаміты Валаамскі мужчынскі манастыр. Раней сустрэчу там з беларускім дыктатарам анансаваў Пуцін. І Лукашэнка пацвердзіў, што такая прапанова ёсць.

Афіцыйная сустрэча Лукашэнкі і Пуціна павінна адбыцца 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу падчас пленарнага пасяджэння VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і РФ. Яны правядуць двухбаковыя перамовы, падчас якіх важнае месца зойме «ўзаемадзеянне ў рамках «саюзнай дзяржавы».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках