27 красавiка 2024, Субота, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ашмянскім раёне студэнтаў і вайскоўцаў сагналі на палеткі збіраць камяні

35
У Ашмянскім раёне студэнтаў і вайскоўцаў сагналі на палеткі збіраць камяні

На загад Лукашэнкі.

У Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласці студэнтаў, работнікаў прадпрыемстваў, сацыяльнай сферы і вайскоўцаў адправілі на палеткі збіраць камяні. Яны дапамагаюць работнікам сельгаспрадпрыемстваў выконваць даручэнне Аляксандра Лукашэнкі.

Нядаўна ён прылятаў у раён на верталёце і вельмі абураўся, што палі засеялі, але перад гэтым не прыбралі камяні. Лукашэнка з'ехаў, а праблема засталася. На яе ўрэгуляванне кінулі блізу 200 чалавек і разнастайную тэхніку.

Відаць, камянёў шмат, раз іх збор плануецца скончыць толькі да 20 красавіка. А сабраны «ўраджай» абяцаюць адправіць на будоўлі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках