Жыхару Смаргонскага раёна суд забараніў выдаткоўваць пенсію
3- 27.04.2024, 21:16
- 10,102
У чым прычына?
У памяшканні Сінькоўскага «сельскага выканкама» прайшло выязное судовае грамадзянскае пасяджэнне. Пракурор раёна падаў пазоў аб прызнанні мясцовага жыхара абмежавана дзеяздольным.
Як паведамляе Генпракуратура, прычына ў тым, што 67-гадовы мужчына выдаткоўваў пенсію на алкаголь. Пры гэтым утрымліваў сям'ю, набываў прадукты, лекі і аплачваў камуналку ягоны сын. У выніку сям'я трапіла ў цяжкое матэрыяльнае становішча.
Прыхільнасць мужчыны да алкаголю пацвердзілі сваякі.
Пастановай суда Смаргонскага раёна заяву пракурора задаволілі ў поўным аб'ёме. Цяпер мужчына абмежаваны ў дзеяздольнасці, яму забаронена здзяйсняць угоды, за выключэннем дробных побытавых, а таксама атрымліваць пенсію, заробак і іншыя прыбыткі і распараджацца імі без згоды апекуна.