8 траўня 2024, Серада, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клуб НХЛ «Арызона» набылі ўладальнікі каманды НБА

Клуб НХЛ «Арызона» набылі ўладальнікі каманды НБА

Хакейная каманда пераедзе ў новы горад у наступным сезоне.

Хакеісты і супрацоўнікі клуба НХЛ «Арызона Каётыс» былі праінфармаваныя, што каманда пераязджае ў Солт-Лэйк-Сіці ў наступным сезоне. Пра гэта паведамляе ESPN.

Генеральны мэнэджар «Каётыс» Біл Армстранг сустрэўся з гульцамі перад гульнёй з «Эдмантан Ойлерз», каб пацвердзіць гэтую інфармацыю. НХЛ цяпер працуе над тым, каб закончыць угоду ў продажы клуба Раяну і Эшлі Смітам, уладальнікам каманды НБА «Юта Джаз». Памер угоды ацэньваецца на $1,2 млрд, паведамляе Sportskeeda.

Адзначаецца, што перад заканчэннем угоды трэба яшчэ шмат працы, чакаецца, што афіцыйна пра продаж будзе абвешчана на наступным тыдні.

«Арызона» перамагла ў ноч на 13 красавіка «Эдмантан» (3:2), але гульцы не былі даступныя для прэсы, а галоўны трэнер Андрэ Турыньі заявіў, што будзе адказваць толькі на пытанні пра гульню.

У «Арызоны» ў апошнія гады былі праблемы са стадыёнам. У цяперашнім сезоне каманда гуляе на студэнцкай «Малет-Арэне» змяшчальнасцю 4600 чалавек. Ва ўладальніка «Каётыс» Алексу Меруэла не атрымлівалася дамовіцца з уладамі Фінікса пра будаўніцтва новай арэны.

З 1979 да 1996 года клуб выступаў у Вініпегу пад назвай «Вініпег Джэтс». Потым каманда пераехала ў Фінікс і стала называцца «Фінікс Каётыс», а ў 2014 годзе – «Арызона Каётыс».

З 2014 года каманда толькі раз патрапіла ў плэй-оф – у сезоне 2019/20 «Арызона» саступіла ў першым раўндзе. У гэтым сезоне «Каётыс» займае 13-е месца ў Заходняй канферэнцыі, набраўшы 75 балаў у 80 матчах, каманда ўжо страціла шанцы пазмагацца за Кубак Стэнлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках