9 траўня 2024, Чацвер, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баер Леверкузен» упершыню стаў чэмпіёнам Нямеччыны ў футболе.

2
«Баер Леверкузен» упершыню стаў чэмпіёнам Нямеччыны ў футболе.

І перапыніў 11-гадовую гегемонію «Баварыі».

У чэмпіянацеНямеччыны ў футболе ў нядзелю, 14 красавіка, датэрмінова вызначыўся чэмпіён. Ім стаў клуб «Баер» з Леверкузена. У хатнім матчы 29-га тура Бундэслігі «Баер» падолеў «Вердэр» (Брэмен) з лікам 5:0, піша «Нямецкая хваля».

Гол з пенальці на 25-й хвіліне сустрэчы забіў нігерыйскі форвард «Байера» Віктор Баніфасе. Граніт Джака на 60-й хвіліне падвоіў перавагу гаспадароў, Фларыян Вітц на 68-й хвіліне забіў трэці гол, а на 83-й і 90-й хвілінах ён жа аформіў хет-трык.

Пасля 29 матчаў чэмпіянату каманда з Леверкузена набрала 79 балаў і стала недасягальнай для свайго спаборніка – «Баварыі».

«Баер» стаў чэмпіёнам Нямеччыны ў футболе ўпершыню ў сваёй гісторыі і перапыніў серыю «Баварыі» з 11 чэмпіёнстваў запар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках