30 красавiка 2024, aўторак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрфан Кудусаў: Лета ў Крыме сапраўды будзе гарачым

7
Эрфан Кудусаў: Лета ў Крыме сапраўды будзе гарачым
Эрфан Кудусаў

Але не ў турыстычным плане.

Вядомы грамадзянскі актывіст, адзін з лідараў крымскататарскага народа Эрфан Кудусаў пракаментаваў сайту Charter97.org атаку УСУ на аэрадром у Джанкоі:

- Гэта аэрадром, які эксплуатаваўся яшчэ з савецкіх часоў. Расейскія акупацыйныя вайскоўцы выкарыстоўвалі яго па прызначэнні, захоўвалі там ракеты, авіябомбы, іншыя выбуховыя матэрыялы. Натуральна, без увагі нашых вайскоўцаў гэта не засталося.

Вельмі ўдалая атака. Выбухі былі чуваць у радыусе 40 кіламетраў. Была доўгая дэтанацыя. Усе лаяльныя Украіне грамадзяне, якія пражываюць у Крыме, адчулі прыліў энэргіі і свята.

Хачу павіншаваць нашы спецслужбы, якія далі пункт навядзення. І, натуральна, адзначыць тых нашых суграмадзян, якія ў Крыме дапамагалі з інфармацыяй. Назваць мы іх не можам, але пасля перамогі, думаю, усе гэтыя звесткі будуць апублікаваныя, а людзі ўзнагароджаныя.

- Брытанскія СМІ апошнім часам шмат пішуць аб тым, што Украіна хоча сёлета разбурыць Крымскі мост. Як вы думаеце, атрымаецца?

- Тэхнічна гэта магчыма. Ва Украіны ёсць такія сродкі. Хацелася б яшчэ атрымаць ад нашых нямецкіх сяброў ракеты Taurus, якія валодаюць лепшымі паражаючымі здольнасцямі, калі параўноўваць іх з Storm Shadow, французскімі ракетамі Scalp. Для нападу па мосце лепш бы падыходзілі яны. Але пакуль іх нам не перадаюць. Магчыма, давядзецца абыходзіцца без іх.

Прагназаваць сёння сапраўды нічога немагчыма. Спробы брытанскіх СМІ хайпаваць на такіх рэчах - не вельмі прадуктыўныя. Кітайскі філосаф вайны Сунь Цзы казаў, што «вайна - гэта шлях падману». Нельга ворагу расказваць аб магчымым кірунку і часе атакі. Бо ўжо пішуць і даты, што «да ліпеня мост разбураць», «да жніўня». Добрыя аперацыі праходзяць патаемна.

Мы іх чакаем, але дат і кірункаў я б не стаў называць. Дайце нам зброю, хочацца сказаць брытанскім, нямецкім і асабліва амерыканскім СМІ.

Зброя ў Захаду ёсць, але яны берагуць яе для сваіх патрэб. Чым мы, украінцы, адрозніваемся ад грамадзян Ізраіля!?

- Але летам у Крыме будзе горача?

- Раней «гарачае лета» азначала тое, што будзе шмат турыстаў. Цяпер турыстаў няма, але шмат добрых нападаў УСУ. Лета будзе гарачым, але не ў турыстычным плане.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках