30 красавiка 2024, aўторак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім аэрапорце закрываюць вялікую паркоўку

1
У менскім аэрапорце закрываюць вялікую паркоўку

Куды цяпер ставіць аўтамабілі?

У Нацыянальным аэрапорце Мінск пачалі будаваць часовую плоскасную стаянку. Працы будуць весціся на тэрыторыі паркоўкі Р3, таму асноўная яе частка будзе закрытая. У прэс-службе аэрапорта параілі прыязджаць на таксі, грамадскім транспарце, ставіць аўто ў рэзервовай зоне ці на платных стаянках.

На прылеглай да аэрапорта тэрыторыі пачынаецца будаўніцтва часовай плоскаснай аўтастаянкі. Будпляцоўка размесціцца на паркоўцы Р3, таму на час работ яе асноўная частка будзе закрытая.

Для размяшчэння аўтамабіляў арганізаваная рэзервовая зона стаянкі Р3. У прэс-службе звяртаюць увагу, што пункты ўезду і выезду з тэрыторыі закрытай часткі паркоўкі Р3 перанесеныя і размешчаныя на тэрыторыі арганізаванай рэзервовай зоны. Рэзервовая зона размешчаная за левым крылом будынка аэравакзальнага комплексу (200 м направа ад уваходу на аўтастаянку).

Акрамя рэзервовай стаянкі, можна таксама паставіць аўто на платных аўтастаянках Р1 або Р2. А паколькі колькасць машына-месцаў там абмежаваная, прыязджаць у аэрапорт і з'язджаць адтуль раяць на грамадскім транспарце або таксі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках