8 траўня 2024, Серада, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі на тыдні чакаюцца замаразкі

У Беларусі на тыдні чакаюцца замаразкі

Падрабязны прагноз надвор'я.

23 красавіка варункі надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай няўстойлівай паветранай масе, уначы на поўначы краіны захаваецца ўплыў цыклону, які перамяшчаецца на Фінскую затоку. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе pogoda.by.

Уначы і раніцай у многіх раёнах ападкі (дождж, на поўначы з мокрым снегам), удзень месцамі на паўднёвым усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні сярэдні, уначы на поўначы парывісты. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..-3°С, месцамі, а на паўднёвым усходзе ў многіх раёнах мінімальная тэмпература паветра складзе +1..+5°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад +3°С на паўночным захадзе да +13°С на паўднёвым усходзе. Атмасферны ціск будзе расці.

24 красавіка ўначы ў Беларусі адаб'ецца ўплыў малаактыўнага фронту, удзень варункі надвор'я будуць пагаршаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Карпатамі. Будзе воблачна, уначы з прасвятленнямі. Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег), удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы.

Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ўначы сярэдні, удзень парывісты, пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+6°С, месцамі, а ў Віцебскай вобласці на большай частцы чакаюцца замаразкі 0..-3°С; максімальная тэмпература паветра +8..+15°С.

25 красавіка надвор'е ў нашай краіне будуць фармаваць атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца на Латвію; у дзённы час на паўднёвы ўсход рэспублікі пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з Балканскага паўвострава. Будзе воблачна з прасвятленнямі.

На большай частцы тэрыторыі рэспублікі адзначацца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвай чвэрці парывісты, пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+11°С, максімальная ўдзень +10..+17°С, на паўднёвым усходзе да +21°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках