3 траўня 2024, Пятніца, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Знешнасць не такая важная, пераапранем»

27
«Знешнасць не такая важная, пераапранем»

У Менску мінакоў спыталі, што павінна адбыцца на першым спатканні, каб яны не пайшлі на другое.

У TikTok апублікавалі апытанне беларусак і беларусаў, што павінна адбыцца на першым спатканні, каб ім не захацелася ісці на другое, паведамляе «Люстэрка».

Апытаныя мужчыны гаварылі, што іх можа адштурхнуць знешні выгляд рук дзяўчатаў, таксама іх пытанні пра заробак, аповеды пра экс-бойфрэндаў ці «заліпанне» ў тэлефоне падчас спаткання.

Адзін з суразмоўцаў разгаварыўся і паведаміў, што ўвесь час сутыкаўся з тым, што дзяўчаты прасілі ў яго «набыць то адно, то другое», у гэтым выпадку ён сыходзіў. Ён адзначыў яшчэ некалькі момантаў, пасля якіх прадаўжаць знаёмства яму не захочацца:

@obzoor.by В inst: obzoor.by больше интересных опросов 🧡 #опрос ♬ оригинальный звук - obzoorby

– Колькасць партнёраў чым меншая, тым лепшая, але не больш за пяць. А ў мужчыны па-іншаму – чым больш, тым лепш. Вельмі поўная – не, харчаванне сваё трэба кантраляваць, – сказаў хлопец, адзначыўшы, што ён сам за гэтым не сочыць, бо вагу не набірае.

Яшчэ адзін мужчына сказаў, што прадоўжыць зносіны з дзяўчынай, калі ў яе будзе «нармальны выгляд» і не нахабная манера зносінаў.

Таксама паступіў адказ, што дзяўчына павінна быць сціплая, а калі яна прыйдзе ў кароткай спадніцы, то гэта і будзе «першасная праява нясціпласці».

– Калі будзе дрэнна пахнуць, – сказаў чарговы апытаны, адказваючы на пытанне, што можа паслужыць адмовай ад другога спаткання.

Адзін мужчына паведаміў, што пры першым спатканні яго нічога не можа адштурхнуць, а перш, чым прыняць пастанову, ці прадаўжаць размаўляць, дзяўчыне і хлопцу трэба «пагуляць».

Прагучала меркаванне, што нармальна, калі дзяўчына мае нейкі меркантыльны разлік, маўляў, лепш даведацца ўсё адразу, каб не марнаваць час.

Такое самае апытанне правялі для дзяўчатаў. Камусьці з іх важна, каб хлопец не быў нізкім і каб у яго не пахла непрыемна з рота. Некаторыя адказалі, што ім не падабаюцца аповеды хлопцаў пра сваю крутасць і прапановы «чагосьці непрыстойнага». Закранулі таксама тэму грошай, знешняга выгляду і характару, вось якія былі адказы:

@obzoor.by В inst: obzoor.by больше интересных опросов🧡 #опрос ♬ оригинальный звук - obzoorby

«Калі ён не заплаціў за мяне на спатканні».

«Напалову [рахунак] для мяне непрымальны».

«Не падарыў кветкі і не заплаціў. Калі ён жанаты, грубы, прагны, недагледжаны, у брудных чаравіках і з нясмачнай парфумай».

«Калі кліча гуляць у парк, а на вуліцы – мінус 10. Знешнасць – гэта ўжо іншыя пытанні, галоўнае, каб чалавек быў добры, але джынсы скіні (вельмі вузкія. – Заўвага рэд.) – не».

«Гэта правільна, калі рахунак напалову, усё ж ніхто нікому не абавязаны, тым больш на першым спатканні. Не, калі негатыўна кранае бацькоў ці што дзяўчына “павінна”. Яна нікому нічога не павінна, яна абавязаная сабе».

«Спазняецца, ігнаруе, звяртае ўвагу на іншых, брудны абутак і неахайны знешні выгляд».

«Знешнасць не такая важная, пераапранем калі трэба».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках